У Шклове распрацоўваюць турысцкі маршрут па мясцінах Лукашэнкі

У Шклове распрацоўваюць турысцкі маршрут па мясцінах Лукашэнкі

Шклоўскія ўлады распрацоўваюць турысцкі маршрут па мясцінах, звязаных з жыццём Аляксандра Лукашэнкі, піша газета "Звязда". 

Падрабязнасці маршруту расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама Алеся Купцова. Па яе словах, у гісторыка-краязнаўчым музеі ў Шклове наведнікам пакажуць выставу, прысвечаную дзейнасці кіраўніка Беларусі. Потым іх чакае шклоўская школа №1, дзе Лукашэнка нейкі час узначальваў камсамольскую пярвічку і дзе пазней вучыліся два яго сыны. 

У аграгарадку Александрыя ім пакажуць школу, дзе вучыўся будучы кіраўнік Беларусі. "Зараз там музей, а побач знаходзіцца сучасная двухпавярховая школа. Трафімава крыніца апошнім часам таксама змянілася да непазнавальнасці — гэта цэлы комплекс пабудоў, прыгожа аформлены ландшафт. Сёлета ў яе добраўпарадкаванні падчас суботніка прымаў удзел і сам прэзідэнт. Гэтую крыніцу наведвалі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў. Яны вельмі высока ацанілі якасць вады", — кажа чыноўніца.

Дом, дзе Лукашэнка жыў дзіцем, не захаваўся. На яго месцы пабудавалі іншы, але ён закрыты для наведнікаў. Пабачыць яго можна ў кліпе Алёны Ланской "Куточак Беларусі". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі