У шоумена і былога тэлевядоўцы Яўгена Перліна каранавірус
Яўген Перлін / sb.by
У шоумена і былога тэлевядоўцы Яўгена Перліна каранавірус. Пра гэта ён расказаў tut.by.
Паводле яго слоў, у яго лёгкая форма. У цэлым ён адчувае сябе нармальна. Пнеўманія пакуль не пачалася, лёгкія не пацярпелі. Пры гэтым Яўген прызнаў, што строга выконваў масачны рэжым.
Зараз былы тэлевядоўца праходзіць планавае лячэнне.
12 жніўня, пасля трох дзён брутальнай жорсткасці з боку сілавікоў, Яўген Перлін, вядоўца навін і перадачы "Макаёнка, 9" на канале "Беларусь 1", прыняў рашэнне звольніцца з дзяржаўнага тэлебачання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.