У штогадовым рэйтынгу дабрабыту Legatum Беларусь заняла 63 месца

У штогадовым рэйтынгу дабрабыту Legatum Беларусь заняла 63 месца

Ва ўплывовым рэйтынгу дабрабыту Legatum Беларусь сёлета заняла 63-е месца з 142. Гэта горшы паказчык з 2009 года (год, калі нашу краіну пачалі ўлічваць у рэйтынгу).

У мінулым годзе наша краіна займала 53-е месца, а найвышэйшую пазіцыю — 50-е месца — мы займалі ў 2011 годзе.

У рэйтынгу краіна ацэньваецца па дзясятках катэгорый, у тым ліку па эканамічных (бізнес-клімат, інфляцыя, беспрацоўе і інш.), сацыяльных (узровень адукацыі, ахова здароўя, сацыяльныя магчымасці, бяспека, колькасць злачынстваў і інш.), палітычных (сумленнасць судоў, верхавенства закона, свабода СМІ, эфектыўнасць урада, персанальная свабода і інш.).

Лепшую пазіцыю сёлета Беларусь атрымала ў катэгорыі адукацыя — 31-е месца. Горшую — за ўзровень персанальных свабодаў, дзе займае 128-е месца.

Сярод нашых суседзяў Польшча заняла 29-е месца, Латвія — 40-е, Літва — 41-е, Расія — 58-е, Украіна — 70-е.

Фота: prosperity.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі