У Шуміліне двое хлопцаў абакралі касцёл: забралі болей за 8 тысяч рублёў
У Шуміліне абакралі мясцовы касцёл Маці Божай Фацімскай. Як паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкама, двое хлопцаў 1995 і 1996 года нараджэння вынеслі з парафіі болей за 8 тысяч рублёў.
Злодзеі трапілі ў касцёл праз сутарэнне і залезлі ў сейф, дзе ляжалі грошы абшчыны а таксама асабістыя зберажэнні старшыні парафіяльнай рады.
У касцёле і раней здараліся дробныя крадзяжы, таму на тэрыторыі ўсталявалі камеры відэаназірання. Яны і зафіксавалі пранікненне злодзеяў.
Міліцыя выявіла, што папярэднія крадзяжы ў храме здзяйснялі гэтыя ж хлопцы.