У Сірыі аднавілі доступ да інтэрнэту
Гэтая краіна была адрэзаваная ад "сусветнага павуціння" амаль суткі.
Як паведамляе РІА "Новости", прычынай адключэння інтэрнэту, нібыта, стала няспраўнасць оптавалакновага кабелю.
Нагадаем, у Сірыі працягваецца грамадзянская вайна. У канцы 2012 года краіна была цалкам адрэзаная ад інтэрнэту на 2 дні.