У Скідалі дзве сястры-пенсіянеркі атруціліся чадным газам
У Скідалі дзве сястры-пенсіянеркі атруціліся чадным газам. Раніцай 9 красавіка ў МНС паступіла паведамленне, што ў лякарню шпіталізаваныя мясцовыя жыхаркі 1959 і 1957 гадоў нараджэння. Хуткая забрала іх з прыватнага дома, дзе яны знаходзіліся.
Мяркуецца, што прычынай здарэння стала няправільнае абыходжанне з ацяпляльнымі прыладамі: падчас пратаплівання печкі яны зарана зачынілі заслонку, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
Атручэнні чадным газам сёлета здараюцца даволі часта, прычым у розных рэгіёнах краіны. З гэтай прычыны загінула 10 чалавек.