У Слаўгарадскім раёне Лукашэнка паказаў, што такое рэформы

У Слаўгарадскім раёне Лукашэнка паказаў, што такое рэформы

У Слаўгарадскім раёне Аляксандр Лукашэнка паказаў, што такое рэформы. У панядзелак кіраўнік дзяржавы адкрыў новы мост праз Сож і выказаўся пра задачы на будучую пяцігодку. Паводле яго слоў, у бліжэйшыя тры гады ў нашай краіне будзе мадэрнізавана і пабудавана 18 мастоў. Плануецца ўкласці ў гэты праект каля 130 мільёнаў долараў. "Еўрапейскія грошы ёсць,цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Гэтыя грошы павінны застацца ў нас. Вы абавязкова павінны выйграць запар [конкурс]".

"Рэформы — гэта вось гэта!" сказаў Аляксандр Лукашэнка і паказаў на мост. Падчас размовы з мясцовымі жыхарамі ён заявіў, што "вёскі кідаць нельга!", "іх трэба ратаваць!". Лукашэнка мяркуе, што ў неперспектыўных вёсках участкі зямлі трэба задзейнічаць пад лецішчы. Гэта будзе вялікая сацыяльная праграма, пераказвае словы беларускага кіраўніка sb.by.

Яшчэ адзін праект — дарогі. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дарогі са сталіцы да абласных цэнтраў зроблены. Цяпер будуць прыводзіць у парадак дарогі да раённых цэнтраў, а ад іх — да аграгарадкоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі