У слонімца, абвінавачанага ў абароце наркотыкаў, знайшлі яшчэ і зброю

У слонімца, абвінавачанага ў абароце наркотыкаў, знайшлі яшчэ і зброю

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на жыхара Слонімскага раёна за незаконыя дзеянні з агнястрэльнай зброяй. 

56-гадовы жыхар адной з вёсак вырасціў на сваім гародзе каноплі, з якіх вырабіў марыхуану. 29 жніўня ён прадаў каля 15 грамаў марыхуану за 10 рублёў. 

Падчас ператрусу дома і на падворку ў слонімца праваахоўнікі знайшлі 6,6 грама гатовай да ўжывання марыхуаны, 10,5 кг сыравіны для яе, а таксама 165 г макавай саломкі. На мужчыну пачалі крымінальную справу за незаконнае абарачэнне наркотыкаў і ўзялі яго пад варту. На яго маёмасць накладзены арышт. 

Таксама падчас ператрусу следчыя выявілі ў доме слонімца пісталет, абрэз гладкаствольнай паляўнічай стрэльбы, 97 патронаў рознага калібру і дзве бляшанкі дымнага пораху агульнай масай звыш 680 грамаў. У сувязі з гэтым на мужчыну пачалі яшчэ адну крымінальную справу. 

Дарэчы, выявілася, што мужчыну ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за незаконныя дзеянні з агнястрэльнай зброяй. Слонімец не з'яўляецца паляўнічым, наркотыкі ён не ўжывае. 

Асобна падкрэсліваецца, што мужчынае не мае сталага месца працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі