У Слоніме каля чыгункі маланка забіла пенсіянерку

У Слоніме каля чыгункі маланка забіла пенсіянерку

У Слоніме каля чыгункі, якая праходзіць праз горад, маланка забіла пенсіянерку. 74-гадовая жанчына пайшла ў краму і не вярнулася. Яе цела на дарозе, якая ідзе ўздоўж чыгункі, знайшла дачка, піша газета "Гродзенская праўда".

Здарэнне адбылося яшчэ 17 красавіка, але пра яго паведамляецца толькі цяпер. Як адзначае афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, для ўстанаўлення дакладных прычын смерці пенсіянеркі прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Але ўжо цяпер следства не выключае, што жыхарка Слоніма загінула з-за ўдару маланкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі