У Слоніме жанчына з рэўнасці зарэзала ў інтэрнаце мужчыну
У Слоніме жанчына з рэўнасці зарэзала 46-гадовага мужчыну. У нядзелю ўдзень у адным з інтэрнатаў яны распівалі спіртныя напоі, а пасля пачалі сварыцца. Жанчына схапіла нож і нанесла ўдар мужчыне. Ён памёр. Фотаздымкі з месца здарэння можна пабачыць тут.
Як інфармуе прэс-служба МУС Беларусі, падазраваная затрыманая, вядзецца следства. Ёй 37 гадоў. Адзначаецца, што загінулы нідзе не працаваў.