У Слуцку на плошчу выходзілі лекары са сцягам, іх аштрафавалі
У нядзелю ўдзень у Слуцку на плошчу выходзілі два лекары ў белых халатах і з бел-чырвона-белым сцягам. Яны нядоўга там прастаялі — іх затрымалі міліцыянеры і завезлі ў РАУС. А праз нейкі час адпусцілі. Як паведамляе kurjer.info, 2 лістапада адбыўся суд. Юрый Акаёмаў і Юрый Міхайлоўскі атрымалі штрафы — 270 рублёў. Некалькі дзясяткаў мясцовых жыхароў віталі іх каля будынку суда.
Акаёмаў — траўматолаг-артапед, загадчык траўматалагічным аддзяленнем мясцовай бальніцы, Міхайлоўскі — хірург.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.