У Слуцку правялі паказальны суд над "ухілістам"
Разгляд справы ў ваенкамаце
У Слуцку правялі паказальны суд над "ухілістам". 19-гадовага хлопца "за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на ваенную службу" на тры месяцы адправілі пад арышт. Дагэтуль ён быў пад падпіскай аб нявыездзе. Цяпер жа яго ўзялі пад варту.
Як піша "Слуцкі край", суд прайшоў у ваенкамаце ў прысутнасці прызыўнікоў. Абвінавачаны атрымаў пад асабісты подпіс позву, але на медасведчанне не з'явіўся. Паважных прычын для гэтага ён не меў.
Падобныя суды праходзяць у розных рэгіёнах нашай краіны. Летась за ўхіленне ад вайсковага прызыву было асуджана 266 чалавек.
Вясной у Генпракуратуры абмяркоўвалі пакаранні для ўхілістаў ад службы ў войску. Выказвалася меркаванне, што штраф — гэта не тое пакаранне, якога будуць баяцца маладыя людзі. І іх цяпер часта адпраўляюць пад арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.