У снежні ўрад правядзе road show праекта рэканструкцыі трасы М-10

Траса М-10 праходзiць праз усё Палессе. Скрыншот: "Яндэкс.Карты"
Траса М-10 праходзiць праз усё Палессе. Скрыншот: "Яндэкс.Карты"

Урад Беларусі плануе ў снежні правесці road show праекта рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М-10. Выступаючы 14 лістапада ў парламенце, міністр эканомікі Дзмітрый Круты прывёў гэты кейс як прыклад паспяховага дзяржаўна-прыватнага партнёрства:

В декабре правительство проведёт road show проекта реконструкции трассы М10

"Праект рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі, паўднёвай нашай дарогі М-10 знаходзіцца на разглядзе ў Лукашэнкі. Мы спадзяемся, што ён будзе падтрыманы. У снежні ў нас з ЕБРР [Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцца. — Еўрарадыё] запланавана правядзенне роўд-шоу з мэтай прэзентацыі гэтага праекта для патэнцыйных інвестараў".

Аўтадарога М-10 праходзiць праз усё Палессе па Брэсцкай і Гомельскай абласцях Беларусі. Яна пачынаецца на мяжы з Бранскай вобласцю Расіі і заканчваецца ў Кобрыне.

За бліжэйшыя 7 гадоў — да 2025 года — урад плануе прыцягнуць на інфраструктурныя першачарговыя праекты блізу 6 млрд долараў. У тым ліку і з выкарыстаннем механізму дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі