У спрынце Крыўко заняла 19-е месца, Домрачава — 20-е

У спрынце Крыўко заняла 19-е месца, Домрачава — 20-е

У чацвер, 2 сакавіка, у Пхенчхане стартаваў 7-ы этап Кубка свету па біятлоне. Пяць беларусак паўдзельнічалі ў жаночым спрынце на 7,5 км з двума агнявымі рубяжамі. На жаль, зноў былі памылкі падчас стральбы, якія перакрэслілі надзеі на ўзнагароды. Былі праблемы і з хуткасцю на лыжні. Ірына Крыўко, якая "закрыла" ўсе мішэні, заняла толькі 19-е месца, Дар'я Домрачава — 20-е (два промахі ў "стойцы"), Надзея Скардзіна — 22-е (1 промах у "стойцы"), Дар'я Юркевіч — 57-е (1 промах у "лёжцы"). Гэтыя 4 беларускі патрапілі ў гонку пераследу. А вось Надзея Пісарава была толькі 61-й (2 промахі ў "стойцы").

Першае месца заняла немка Лаўра Дальмаер — 20.43,7, без промахаў, другое месца — нарвежка Тырыл Экхаф — +8,4, без промахаў, трэцяе месца — францужанка Анаіс Шэвалье — +41,6, без промахаў.

Адзначым, што Домрачава прадэманстравала толькі 11-ы ход на лыжні, яна прайграла Дальмаер 1 хвіліну 42 секунды.

Падчас гонкі францужанка Мары Дарэн Абер упала і атрымала траўму, яна не змагла закончыць гонку.

На 3 сакавіка запланаваны мужчынскі спрынт, пачатак а 13-й гадзіне паводле беларускага часу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі