У сталіцы BMW пратараніў металічную агароджу і выехаў на тратуар (фота)
У Мінску BMW Х5 пратараніў металічную агароджу, знёс некалькі дрэваў і выехаў на тратуар. Здарэнне адбылося ўдзень 8 сакавіка на павароце з Акадэмічнай вуліцы на Сталетава. Кіроўца і яго пасажырка былі лёгка апранутыя і ў хатніх тапках. Мужчыну павезлі на медасведчанне, адзначае тэлеканал АНТ.
Эвакуатар не мог пад'ехаць да легкавіка з-за бруду і дрэваў, дадае сайт onliner.by.