У сталіцы ідзе суд па карупцыйнай “справе школьных сталовак”

У сталіцы ідзе суд па карупцыйнай “справе школьных сталовак”

У Мінскім абласным судзе слухаюць карупцыйную справу, фігуранты якой нажываліся на працы школьных сталовак. Як перадае Радыё Свабода, галоўны абвінавачаны тут былы начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынка Мінгарвыканкама Сяргей Барысевіч. Разам з ім на лаве падсудных апынуліся яшчэ 12 чыноўнікаў.

Барысевіча абвінавачваюць у атрыманні хабару, крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і саўдзеле ў злачынстве. Паводле абвінавачання, Барысевіч браў хабары ад дырэктараў камбінатаў школьнага харчавання шэрагу раёнаў Мінска. Напрыклад, ад кіраўніка камбіната Цэнтральнага раёна ён атрымаў хабар на 91 тысячу рублёў.

Грошы на хабары кіраўнікі камбінатаў збіралі з загадчыкаў вытворчасцю сталовак школ і каледжаў. У абмен на такія “падзякі” Барысевіч абяцаў лагоднае стаўленне падчас праверак.

Сяргей Барысевіч прызнаў сябе вінаватым толькі часткова і заявіў, што частку сваіх “ганарараў” перадаў колішняму намесніку старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Дамарацкаму, які курыраваў гандаль. Гэтага чыноўніка затрымалі сёлета ў траўні.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі