У сталіцы Крыма паставілі бронзавых “ветлівых людзей”

У сталіцы Крыма паставілі бронзавых “ветлівых людзей”

Помнік “ветлівым людзям” — салдатам у форме без апазнавальных знакаў — адкрылі ў Сімферопалі, сталіцы Крыма. Два гады таму “ветлівымі людзьмі” назвалі вайскоўцаў, якія захапілі стратэгічныя аб’екты паўвострава і паспрыялі ўсталяванню расійскай улады на ўкраінскай тэрыторыі.

Міжнародная супольнасць не прызнае анексію Крыма Расіяй і лічыць паўвостраў часткай Украіны.

На цырымоніі адкрыцця помніка паўнамоцны прадстаўнік расійскага прэзідэнта ў Крымскай федэральнай акрузе Алег Белавенцаў заявіў, што “помнік увасабляе сілу, спакой, упэўненасць і ветлівасць нашага расійскага салдата”.

Аўтарам помніка стаў народны мастак Расіі Салават Шчарбакоў, якому таксама належыць скандальны манумент князя Уладзіміра ў Маскве.

У Расіі ўжо ёсць помнік “ветліваму салдату” — год таму яго адкрылі ў Белагорску Амурскай вобласці. А сёлета ў сакавіку ў Бахчысараі (Крым) з’явіўся манумент-прысвячэнне “ветлівым людзям”, перадае ВВС.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі