У Старых Дарогах распачалі крымінальную справу за порна ў сацсетцы

У Старых Дарогах распачалі крымінальную справу за порна ў сацсетцы

У Старых Дарогах на Міншчыне распачалі крымінальную справу за порна ў сацыяльнай сетцы. Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, было ўстаноўлена, што 19-гадовы мясцовы жыхар у лістападзе мінулага года змясціў на сваёй старонцы "ВКонтакте" два відэароліка парнаграфічнага характару. Яны знаходзіліся ў агульным доступе.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў ці прадметаў парнаграфічнага характару" (арт. 343 ч. 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). Жыхару Старых Дарог пагражае ад 2 да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі