У Старых Дарогах устанавілі мемарыяльны знак Альгерду Абуховічу
Перад будынкам Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва ў Мінскай вобласці ўстаноўлены мемарыяльны знак аднаму з родапачынальнікаў беларускай літаратуры Альгерду Абуховічу.
Памятны знак уяўляе сабой бронзавы гарэльеф, прымацаваны да валуна. Скульптар Уладзімір Мелехаў выявіў Абуховіча на фоне будынка Слуцкай гімназіі. На гарэльефе два тэксты: "Альгерд Абуховіч — Бандынэлі" і "Каб словы карэнныя беларускія знайшлі найшырэйшы ўжытак". Гэтыя словы ўзяты з ліста Альгерда Абуховіча да Францішка Багушэвіча.
Беларускі пісьменнік, мемуарыст і перакладчык Абуховіч — выхадзец з заможнай і радавітай шляхецкай сям'і. Браў удзел у нацыянальна-вызваленчым паўстанні супраць рускага царызму 1863—1864 гадоў. Страціўшы маёнтак, займаўся рэпетытарствам гімназістаў. З'яўляецца адным з пачынальнікаў жанру байкі ў беларускай літаратуры. Захавалася нязначная частка яго літаратурнай спадчыны.
БелаПАН