У Століне сілавікі трэніраваліся не дапусціць прарыву ў горад "праціўніка"
Вучэнні ў Століне, 11 верасня 2024-га
11 верасня ў Століне ў Брэсцкай вобласці сілавікі трэніраваліся не дапусціць прарыву ў горад "праціўніка". Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў кажа, што ім з'яўляюцца Узброеныя сілы Украіны. Таму МУС РБ вывучала іх дзеянні ў Курскай вобласці Расіі ў жніўні 2024-га. Прысутным чыноўнікам і генералам арганізавалі паказальнае выступленне амапаўцаў і спецназу ўнутраных войскаў. Яны паказвалі, як будуць змагацца з падраздзяленнямі "праціўніка" ў гарадскіх умовах — са стральбой і выбухамі. Аднак не было відаць, што сілавікі гатовыя да атакі дронаў-камікадзэ. Відаць, "курскі досвед" вывучаецца слаба.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўжо некалькі гадоў палохае сваіх грамадзян уяўнымі планамі па ўварванні УСУ ў Беларусь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.