У Столінскім раёне ў аўтааварыі загінуў грамадзянін Даніі
У Столінскім раёне ў аварыі загінуў грамадзянін Даніі. Трагічнае здарэнне адбылося каля 9-й раніцы 10 студзеня на аўтадарозе "Івацэвічы — Пінск — Столін", паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 72-гадовы грамадзянін Даніі за рулём аўтамабіля "Toyota Starlet" выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем "Mercedes-Benz", якім кіравала 42-гадовая пінчанка. У выніку лабавога ўдару кіроўца "Toyota" загінуў на месцы. Жанчыну з траўмамі даставілі Столінскую цэнтральную раённую лякарню.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка. Дарэчы, загінулы, які жыў у Століне, 6 разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткасці.
Фота: ДАІ