У Стоўбцах урачыста адкрылі помнік Якубу Коласу

Адкрыццё помніка класіку беларускай літаратуры / Скрыншот з відэа
Адкрыццё помніка класіку беларускай літаратуры / Скрыншот з відэа

3 лістапада ў Стоўбцах, на малой радзіме, урачыста адкрылі помнік класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу. Адбылося гэта на 140-я ўгодкі з дня яго нараджэння. У адкрыцці помніка паўдзельнічаў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

Над помнікам працавалі скульптары Сяргей Логвін, Іван Міско і Уладзімір Піпін. Якуб Колас атрымаўся ў іх сапраўдным класікам: сядзіць на лаве, трымае ў руках аркушы, а навокал цытаты з яго твораў. Вышыня бронзавай скульптуры каля 2,5 метра.

У чацвер у Беларусі стартавалі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Якубу Коласу, пад назвай "О, Беларусь, ты — сэрца і душа!".

У Стоўбцах урачыста адкрылі помнік Якубу Коласу
У Стоўбцах урачыста адкрылі помнік Якубу Коласу
У Стоўбцах урачыста адкрылі помнік Якубу Коласу

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі