За ўдзел у падпольнай арганізацыі моладзі асуджаны сваяк Якуба Коласа
Мікіта Бруй каля помніка Якубу Коласу / spring96.org
У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 17-гадоваму жыхару Стаўбцоўскага раёна Мікіту Брую. Яго абвінавацілі ў "наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Суддзя Вікторыя Паляшчук прызначыла хлопцу тры гады пазбаўлення волі з адбываннем у выхаваўчай калоніі. Як піша @viasna96, Бруй — стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа, вучыўся ў сярэдняй школе ў вёсцы Мікалаеўшчына.
У лістападзе 2022 года прапаганда паведаміла пра затрыманне 5 удзельнікаў закрытага чата "Саюз беларускага нацыянальнага шчыта", прызнанага "экстрэмісцкім фармаваннем". Па гэтай справе падпольнай арганізацыі моладзі і быў затрыманы Мікіта Бруй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.