Сілавікі заявілі пра ліквідацыю ў Беларусі падпольнай арганізацыі моладзі

Затрыманыя на відэа кажуць толькі пра сваю актыўнасць у "экстрэмісцкім тэлеграм-чаце", пра абмеркаванні / Скрыншот з відэа
Затрыманыя на відэа кажуць толькі пра сваю актыўнасць у "экстрэмісцкім тэлеграм-чаце", пра абмеркаванні / Скрыншот з відэа

Сілавікі заявілі пра ліквідацыю ў Беларусі падпольнай арганізацыі моладзі. Яна мела назву "Саюз Беларускага Нацыянальнага Шчыта". Сцвярджаецца, што затрыманыя пяць яе арганізатараў. Па версіі ГУБАЗіК, падпольшчыкі "вялі актыўную экстрэмісцкую дзейнасць у кожным рэгіёне, абмяркоўвалі і планавалі дыверсіі і тэракты, у тым ліку на чыгунцы і з выкарыстаннем "кактэйляў Молатава". Згадваецца "шэраг падпалаў", якія прыпісваюць моладзі. Сярод іх — рамкі BelToll у раёне Сеніцы восенню 2022-га.

Самі затрыманыя на відэа кажуць толькі пра сваю актыўнасць у "экстрэмісцкім тэлеграм-чаце", пра абмеркаванні.

Напярэдадні стала вядома, што "Саюз Беларускага Нацыянальнага Шчыта" ў РБ прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".

Сілавікі заявілі пра ліквідацыю ў Беларусі падпольнай арганізацыі моладзі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі