Сваяка Якуба Коласа прызналі палітвязнем

Мікіта Бруй каля помніка Якубу Коласу / spring96.org
Мікіта Бруй каля помніка Якубу Коласу / spring96.org

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Гэта — Кірыл Клімаў, Васіль Якімаў, Ігар Сацюк, Віталь Юрэня, Вольга Рыбіна, Аляксандр Хмыль, Павал Харытонаў, Аляксандр Фікаў, Дзмітрый Селядцоў, Максім Драбніца, Мікіта Бруй. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

17-гадовы Бруй —  стрыечны праўнук народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа. Ён асуджаны за удзел у падпольнай арганізацыі моладзі.

22-гадовага жыхара Светлагорска Драбніцу ў ліпені асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за планы падарваць чыгунку ў Светлагорскім раёне. Прапагандысты пішуць, што, каб спыніць вайну ва Украіне, хлопец "быў гатовы на ўсё".

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 1484 палітычных зняволеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі