Сіноптыкі абяцаюць у суботу цёплае, але ветранае надвор'е
19 красавіка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.
Па прагнозах сіноптыкаў, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём па поўдні краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер усходні 5-10 метраў за секунду, удзень — з парывамі да 14 метраў у секунду. Месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях чакаюцца парывы ветра да 15-18 метраў за секунду, адзначае БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы складзе +3...+9 градусаў. Удзень будзе ад 15 да 20 градусаў цяпла, месцамі паветра прагрэецца да 22 градусаў вышэй за нуль.
Фота — mobilmusic.ru