У суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 23 чэрвеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы і зранку па паўднёва-ўсходняй частцы, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Па паўднёвым усходзе зранку і ўдзень месцамі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра будзе ад +8 па захадзе да +16 па ўсходзе краіны. Удзень чакаецца 13-18 цяпла, па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях слупок тэрмометра падымецца да 21 градуса вышэй за нуль.