У суботу на поўдні Беларусі чакаецца моцны снег, месцамі да 20 марозу
Ападкі ў начныя гадзіны прагназуюцца амаль па ўсёй нашай краіне, найбольш — у Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
Удзень будзе толькі кароткачасовы снег, слабая завіруха. Вецер усходні і паўночна-ўсходні, 6-11 метраў за секунду.
Тэмпература паветра на працягу 18 студзеня складзе 8-15 градусаў ніжэй за нуль, на поўдні Беларусі — 2-7 марозу. Уначы на Віцебшчыне пры праясненнях чакаецца да 20 марозу.
На здымку: Выпрабаванне снежных генератараў каля Гродна. Фота — БЕЛТА