У суботу пачнецца магутная геамагнітная бура, якая можа працягнуцца два дні

Бура стане найбуйнейшай за апошнія некалькі гадоў​
Бура стане найбуйнейшай за апошнія некалькі гадоў​

У суботу, 30 кастрычніка, пачнецца магутная геамагнітная бура, якая працягнецца ад 1,5 да двух сутак, паведамляе ТАСС са спасылкай на лабараторыю рэнтгенаўскай астраноміі Сонца ФІАН.

За мінулыя суткі навукоўцы зафіксавалі на Сонцы 14 адносна моцных успышак. Адна з іх адносіцца да максімальнага класу магутнасці — X, а спароджаны ёй выкід плазмы быў накіраваны ў бок Зямлі.

Успышкі адбыліся ў чацвер і ў ноч з чацвярга на пятніцу ў адной і той жа вобласці на паверхні Сонца, якая цяпер накіраваная строга ў бок Зямлі. Праз выкіды каранальнай матэрыі ў суботу каля 10-й раніцы адбудзецца моцная геамагнітная бура, якая будзе ісці два дні.

Гэта падзея стане найбуйнейшай прыроднай з'явай такога кшталту за апошнія некалькі гадоў, адзначаюць спецыялісты ФІАН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі