У суботу ў Беларусі будзе моцны вецер — да 24 м/с

У суботу ў Беларусі будзе моцны вецер — да 24 м/с

У суботу, 26 сакавіка, у Беларусі будзе моцны вецер. Сіноптыкі аб'явілі аранжавы ўзровень небяспекі. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны вецер будзе з парывамі да 15-20 метраў за секунду, а месцамі — да 24 м/с (у Мінску — ад 15 да 22 м/с).

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад 1 да 6 градусаў цяпла (у Мінску — ад +2 да +4), у дзённыя гадзіны — ад +8 да +13 (асабліва цёпла будзе на поўдні краіны, у сталіцы — 8-10 цяпла).

У нядзелю істотна панізіцца тэмпература паветра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі