У суботу ў Беларусі чакаецца парывісты вецер
25 лістапада ў Беларусі будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Месцамі туман, уначы і зранку слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы ўмераны, па захадзе парывісты, паведамляе Белгідрамет.
Уначы слупок тэрмометра пакажа -1...+4 градусаў, па ўсходзе пры праясненнях 2-5 градусаў марозу. У другой палове дня тэрмометры пакажуць 1-6 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе — да 8 градусаў цяпла.
У нядзелю, 26 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы тэмпература паветра складзе ад -1 да +5 градусаў, удзень прагназуецца +2...+7 градусаў.