У суботу ў Беларусі чакаюцца навальніцы
Навальніца ў першы дзень красавіка / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У суботу, 1 красавіка, дажджы прагназуюцца амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі (на паўночным усходзе — з мокрым снегам). У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымыя навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць, што на ўсходзе на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Уначы і раніцай месцамі магчымы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +7 градусаў, удзень — ад +7 да +13 (на поўдні — да 15 цяпла).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.