У суботу ў Беларусі прагназуюць дождж і мокры снег

Мужчына пад парасонам, ілюстрацыйнае фота

Мужчына пад парасонам, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У суботу, 2 лістапада,на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі — дождж і мокры снег, папярэджвае Белгідрамет.

Па паўночна-ўсходняй палове краіны месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні парывісты, часам моцны парывісты. Як і ў пятніцу, яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, а месцамі — нават 21-24 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -2 па поўначы да +6 па поўдні Беларусі. Удзень прагназуецца ад 0 па паўночным усходзе да +8 па поўдні краіны.

У нядзелю, 3 лістапада, сіноптыкі абяцаюць і снег, і мокры снег, і дождж. Пры гэтым захаваецца моцны парывісты вецер.

Уначы тэрмометры пакажуць ад 4 градусаў марозу да 1 цяпла. А ўдзень чакаецца 0...+7.

У суботу ў Беларусі прагназуюць дождж і мокры снег
Прагноз надвор'я на 2 лістапада / Белгідрамет
У суботу ў Беларусі прагназуюць дождж і мокры снег
Прагноз надвор'я на 2 лістапада / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі