У суботу ў Мінску чакаюцца моцныя дажджы
У суботу, 23 красавіка, раніцай і ў дзённыя гадзіны ў цэнтральных раёнах Беларусі, у тым ліку і ў Мінску, чакаюцца моцныя дажджы, папярэджваюць сіноптыкі. Аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. У іншых рэгіёнах краіны ападкі магчымыя толькі месцамі.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +2 да +8 градусаў (у Мінску — 5-7 цяпла), удзень — ад +8 да +14 (у сталіцы — ад +8 да +10 градусаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.