У суд пайшла справа чарговага сяржанта з Печаў

У суд пайшла справа чарговага сяржанта з Печаў

13 сакавіка Генпракуратура накіравала ў суд Барысаўскага раёна крымінальную справу сяржанта Б., якога абвінавачваюць у нестатутных адносінах. Сяржант Б. служыў у Печах – у той жа вайсковай часці, дзе 3 кастрычніка знайшлі павешаным салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў вядучы супрацоўнік Суда Барысаўскага раёна Дзмітрый Крывела.

Па яго словах, сяржант сістэматычна патрабаваў у падначаленых, каб тыя куплялі яму каву і цыгарэты. Таксама з 16 ліпеня па 14 кастрычніка 2017 года ён забіраў у шарагоўцаў мабільнікі. Пабачыўшчы, як шарагоўцы карыстаюцца забароненым у войску мабільнікам з камерай, ён не дакладваў пра гэта кіраўніцтву, а проста забіраў тэлефоны, а потым тэлефанаваў за кошт былых уладальнікаў.

14 кастрычніка ў калідоры будынка медроты адзін з падначаленых забраў у сяржанта свой тэлефон. Сяржант абшукаў шарагоўца, а потым стаў яму пагражаць, нецэнзурнай лаяўся, схапіў яго за руку і стукнуў, разбіўшы губу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі