"Выціснуў на рукі крэм для абутку". Справа Коржыча, дзень 26

Фота: Еўрарадыё
Фота: Еўрарадыё

У Мінску працягваюцца судовыя паседжанні па крымінальнай справе аб гібелі 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Абвінавачванне прад'яўлена тром сяржантам:  Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу. 11 верасня суд прыступіў да іх допыту. Першым 11 верасня выступіў Бараноўскі, а 12-га паказанні даваў Ягор Скуратовіч. Яго допыт працягваецца і сёння. Абвінавачаны сяржант, сам таго не падазраючы, падчас працэсу патлумачыў, чаму ў беларускім войску так шмат дзедаўшчыны. А тлумачэнне атрымалася простае і ўклалася ў адну фразу: "Калісьці і я такое практыкаванне рабіў". Перадатачны механізм дзедаўшчыны.

Скуратовіч, як і Бараноўскі, праходзяць пацярпелымі па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненні да Паўла Сукавенкі, камандзіра роты, у якой яны служылі.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале медыцынскай роты вайсковай частцы 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў у пятлі тыдзень. У салдата былі звязаны ногі, а на галаву была надзетая майка. Расследаванне гучнай справы доўжылася паўгода. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці салдата ў гэтую версію не верыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі