У судзе Растова зачыталі абвінавачанне ўкраінцу Паўлу Грыбу
У Паўночна-Каўказскім акруговым судзе Растова зачыталі абвінаваўчы акт 20-гадоваму ўкраінцу Паўлу Грыбу, перадае hromadske.ua. Яго вінавацяць у падрыхтоўцы тэракту.
Як заявіла абвінавачанне, Грыб у размовах і па перапісцы ў скайпе намаўляў рускую школьніцу Таццяну Яршову зрабіць выбухоўку і ўзарваць яе на школьнай лінейцы. "Дзяўчынка нібыта не любіла "настаўнікаў, вучняў і ўсіх расіян", — напісала ў Facebook журналіста Ірына Рамалійская, якая прысутнічае ў зале суда.
Грыб не прызнаў сваю віну. Ён заявіў, што падчас следства было мноства парушэнняў.
Паведамляецца, што цяпер абвінаваўчы акт могуць вярнуць пракурору. "У паперы ў яго указана старая рэдакцыя артыкула, якая прадугледжвае 8 гадоў калоніі. А ўжо дзейнічае новая рэдакцыя — паводле яе Грыба могуць асудзіць на 10 гадоў", — паведаміла Рамалійская.
Бацька ўкраінскага палітвязня Ігар Грыб 3 ліпеня паведаміў, што яго сына пасля этапу ў іншы следчы ізалятар у расійскім Растове-на-Доне моцна збілі зняволеныя, калі даведаліся, па якім артыкуле яго вінавацяць. Таксама ў Паўла забралі ўсе рэчы і прадукты харчавання, якія напярэдадні перадалі яму ўкраінскія консулы.
Пасля заяваў бацькі палітвязня расійскія ўлады заявілі, што не выявілі ў Паўла Грыба слядоў збіцця.
Паўла Грыба затрымалі ўлетку 2017 года. Яго бацька, украінскі афіцэр Ігар Грыб заявіў, што сына завабілі ў беларускі Гомель пад выглядам сустрэчы з дзяўчынай. Там яго, нібыта, затрыман ФСБ. Пазней Павел Грыб аб'явіўся ў ФСБ у Краснадары.
Дарэчы, украінскіх лекараў да затрыманага не пускаюць.