У сутарэнні жылога дома ў Віцебску знайшлі арсенал
Цэлы арсенал боепрыпасаў выявілі ў сутарэнні жылога дома ў Віцебску работнікі ЖЭУ. Падчас рамонту ў доме 23/23 па вуліцы Савецкай, як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, яны знайшлі мінамётную міну калібрам 50 мм, 200 патронаў, 7 куляў і 24 гільзы розных калібраў часоў Другой сусветнай вайны.
З небяспечнага дома міліцыянты эвакуявалі 54 жыхароў.
Вайскоўцы вайсковай часці 5524 вывезлі боепрыпасы .