У свеце пацверджана 666 тысяч выпадкаў новага каранавіруса

Графіка Універсітэта Джона Хопкінса
Графіка Універсітэта Джона Хопкінса

Па даных на 12:00 нядзелі, 29 сакавіка, па беларускім часе, лік пацверджаных выпадкаў новага каранавіруса ва ўсім свеце перавысіла 666 тысяч чалавек. Памерла ад захворванняў, выкліканых вірусам SARS-CoV-2, 30 864 чалавекі. Паправіліся 141 789 пацыентаў.

Больш за ўсё выпадкаў COVID-19 на дадзены момант зафіксавана ў ЗША — 124 686. Больш за 20 тысяч пацверджаных выпадкаў таксама ў Італіі (92 472), Кітаі (82 061), Іспаніі (73 235), Германіі (57 695), Францыі (38 105) і Іране (35 408).

У Беларусі, паводле апошніх звестак, агучаных Міністэрствам аховы здароўя, пацверджана 94 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй. З іх 32 чалавекі ўжо ачунялі, астатнія 62 знаходзяцца на лячэнні або пад наглядам лекараў у залежнасці ад наяўнасці сімптомаў захворвання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі