У Светлагорскім раёне легкавік трапіў пад грузавік, ёсць ахвяра
У Светлагорскім раёне легкавік трапіў пад грузавік. Загінуў 29-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen Polo. Як паведамляе прэс-служба МУС, трагічнае здарэнне адбылося каля 8-й гадзіны раніцы ў чацвер на 46-м кіламетры аўтадарогі "Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны".
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца легкавога аўтамабіля пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося сутыкненне з грузавіком MAN. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы ДТЗ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.