У Светлагорску асуджаны мужчына, ад якога зацяжарыла непаўналетняя

У Светлагорску асуджаны мужчына, ад якога зацяжарыла непаўналетняя

2 лютага суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці прыгаварыў да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу 19-гадовага мясцовага жыхара. Артыкул — "палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту".

Як паведамляе БелаПАН, пацярпелая — 16-гадовая дзяўчына, якой на момант палавых зносін было 15 гадоў. Вядома, што школьніца зацяжарыла і звярнулася ў медыцынскую ўстанову, каб стаць на ўлік. На момант суда маладыя людзі ўжо ўзялі шлюб. Ні дзяўчына, ні яе родныя не маюць прэтэнзій да абвінавачванага, але адказваць паводле закона яму давялося.

Судом было ўлічана, што абвінавачваны раней не быў судзімы, узяў шлюб і яго сяброўцы на момант палавых зносін заставаўся адзін месяц да 16 гадоў.

Варта нагадаць, што 11 студзеня сёлета да трох гадоў пазбаўлення волі быў прыгавораны 27-гадовы жыхар Светлагорскага раёна за палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту. Нягледзячы на адсутнасць прэтэнзій з боку 14-гадовай школьніцы і яе родных, ад якіх не паступалі заявы ў праваахоўныя органы, мужчына быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці. Абвінавачваны быў гатовы ажаніцца з дзяўчынай, але паводле закона ўступаць у шлюб можна з 16 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі