У Светлагорску хлопца аштрафавалі на 3360 рублёў за ўхіленне ад прызыву

Паказальны суд у ваенкамаце (ілюстрацыйнае фота)

Паказальны суд у ваенкамаце (ілюстрацыйнае фота) / krichevlive.by

У Светлагорску на Гомельшчыне хлопца аштрафавалі на 3360 рублёў за ўхіленне ад прызыву на тэрміновую ваенную службу. Летась ён з'ехаў за мяжу "для праходжання навучання і далейшага працаўладкавання". У выніку на медасведчанне ў ваенкамат Светлагорскага і Кастрычніцкага раёна не з'явіўся.

Малады чалавек кажа, што калі ён звальняўся ў Беларусі, яму выдалі прадпісанне аб пастаноўцы на ўлік у ваенкамат. Туды ён схадзіў і нават распісаўся ва ўсіх належных дакументах. Аднак ужо праз некалькі дзён з'ехаў за мяжу.

Падобныя суды праходзяць па ўсёй Беларусі. Нямала прызыўнікоў з'язджае за мяжу, іх затрымліваюць пасля вяртання ў Беларусь. Раней ухілістаў адпраўлялі на грамадскія працы, у калоніі і на "хімію". Апошнім часам сталі часцей штрафаваць.

У 2023 годзе ў РБ за ўхіленне ад вайсковага прызыву было асуджана 266 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі