У Светлагорску ў п'янай бойцы загінуў мужчына
У Светлагорску ў п'янай бойцы загінуў мужчына. Здарэнне адбылося ўчора ў другой палове дня. Як інфармуе прэс-служба МУС, двое мужчын (абодва беспрацоўныя) ужывалі алкагольныя напоі ў кватэры цешчы аднаго з іх. Раптоўна пачалася сварка, падчас якой 39-гадовы мужчына нанёс удар нажом у грудзі свайму 30-гадоваму сабутэльніку. Апошні ўначы памёр у бальніцы.
Зламыснік затрыманы. Распачатая крымінальная справа.
Фота: Fotolia