У сям'і дэпутата Дзярждумы Расіі знайшлі 13 кватэр у Празе

У сям'і дэпутата Дзярждумы Расіі знайшлі 13 кватэр у Празе

У сям'і дэпутата Дзярждумы Расіі Уладзіміра Рэсіна знайшлі 13 кватэр у Празе. Дзве з іх былі набытыя ў сакавіку 2022-га, ужо пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Іх кошт складае каля 100 млн крон (больш за 4 млн еўра), паведамляе чэшскае тэлебачанне са спасылкай на Мінфін.

Рэсін — фігурант чорнага спіса Еўрасаюза, таму знойдзеная яго маёмасць павінна быць "замарожаная". Аднак кватэры ў Празе належаць не яму, а чэшскай кампаніі, асноўным уладальнікам якой з'яўляецца ўнук дэпутата. Апошні стала жыве ў Ізраілі. Іншыя ўладальнікі — дачка і зяць Уладзіміра Рэсіна.

Рэсіну 86 гадоў. У свой час ён працаваў у мэра Масквы Юрыя Лужкова, быў куратарам будаўнічай сферы. Далей працаваў з новым мэрам Сяргеем Сабяніным. У 2011-м стаў дэпутатам Дзярждумы ад партыі ўлады "Адзіная Расія".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі