У сярэдзіне тыдня ў Беларусі чакаюцца начныя замаразкі

У сярэдзіне тыдня ў Беларусі чакаюцца начныя замаразкі

У аўторак, 26 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе сайт Белгідрамета. Ападкаў у аўторак не чакаецца. Вецер будзе ўсходні ўмераны. Уначы тэмпература паветра прагназуецца +5...+11, удзень будзе ад 15 да 21 градусаў цяпла. 

27-28 верасня надвор'е ў Беларусі будзе залежаць ад халоднага антыцыклону, які ідзе з поўначы на ​​цэнтральныя рэгіёны еўрапейскай часткі Расіі.

У сераду ападкаў не чакаецца. Слупок тэрмометра ўначы пакажа 2-9 са знакам "плюс", удзень ён падымецц да 12-18 вышэй за нуль.

28 верасня істотных ападкаў не прагназуецца, уначы і зранку будзе слабы туман. Уначы тэмпература паветра будзе 2-7 градусаў цяпла, у асобных раёнах чакаюцца слабыя замаразкі да 0...-2. Удзень сіноптыкі прагназуюць 9-16 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі