У Талачынскім раёне невядомыя драпежнікі загрызлі мужчыну
У Талачынскім раёне Віцебскай вобласці невядомыя драпежнікі (мядзведзь, дзікія сабакі ці ваўкі) загрызлі 51-гадовага мужчыну. Здарэнне адбылося ў вёсцы Сакалянка ў канцы мінулага года. Цела вяскоўца знайшлі недалёка ад яго дома. На ім былі шматлікія раны. Як інфармуе БЕЛТА, версію, што прычынай смерці маглі стаць жывёлы, агучылі аднавяскоўцы загінулага.
Аднак праваахоўнікі з высновамі не спяшаюцца, прызначаны экспертызы. Праверку праводзіць раённы аддзел Следчага камітэта. Паводле папярэдняй версіі, вясковец памёр ад страты крыві.
"Беларусь сегодня" інфармуе, што загінулы быў адзінокі, злоўжываў алкаголем, меў праблемы з законам. Жыў ён у чужым доме, зарабляў тым, што дапамагаў весці гаспадарку аднаму з вяскоўцаў.