У Турцыі і Сірыі ўначы адбыўся землятрус магнітудай у 7,8 бала
Уначы ў паўднёва-ўсходніх раёнах Турцыі адбыўся моцны землятрус магнітудай у 7,8 бала. Штуршкі адчуваліся таксама ў Сірыі і Ліване.
У Сірыі паведамляецца пра больш як 100 загінулых, у Турцыі — мінімум 76. Дзясяткі будынкаў абрынуліся, цяпер ратавальнікі шукаюць тых, хто выжыў пад заваламі.
МЗС Беларусі пакуль не мае інфармацыі пра загінулых або пацярпелых беларусах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.