У Турцыі пачалася сустрэча кіраўнікоў МЗС Украіны і Расіі
10 сакавіка ў Антальі пачалася сустрэча кіраўнікоў МЗС Украіны і Расіі, пры пасярэдніцтве МЗС Турцыі. Перамовы прысвечаны ўрэгуляванню ўкраінска-расійскіх дачыненняў. З 24 лютага працягваецца агрэсія РФ.
Украіну прадстаўляе міністр замежных спраў Дзмітро Кулеба, Расію — міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў. Гэта першыя перамовы паміж Украінай і РФ на ўрадавым узроўні пасля 24 лютага. Тым часам прайшлі тры раўнды украінска-расійскіх перамоваў у Беларусі.
У Турцыі абмяркоўваецца магчымасць сустрэчы кіраўнікоў Украіны і Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.