У Турцыі заблакавалі Twitter і YouTube

Улады Турцыі заблакавалі доступ да сэрвісу мікраблогаў Twitter і відэахостынгу YouTube. Такую пастанову турэцкія правайдары атрымалі ад пракуратуры, перадае ВВС.

Нагодай для блакавання стала тое, што на гэтых сэрвісах з'явіліся фатаграфіі турэцкага пракурора, узятага на мінулым тыдні ў закладнікі баевікамі. Турэцкія ўлады планавалі таксама заблакаваць доступ і да Facebook. Аднак прадстаўнікі сацыяльнай сеткі аператыўна выдалілі спрэчныя здымкі. Агулам за публікацыю гэтых фатаграфій у Турцыі былі заблакаваныя больш за 150 сайтаў.

31 сакавіка супрацоўніка стамбульскай пракуратуры Селіма Кіраза ўзялі  закладнікам проста ў зале суда баевікі групоўкі "Рэвалюцыйная народна-вызваленчая партыя". Турэцкія сілавікі змаглі вызваліць пракурора, аднак ён памёр ад атрыманых ранаў.

Фота — vestifinance.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі