У Туркменістане мужчынам забаранілі фарбаваць валасы ў чорны колер

У Туркменістане мужчынам забаранілі фарбаваць валасы ў чорны колер

У Туркменістане мужчынам, якія працуюць у дзяржаўных установах і прадпрыемствах, забаранілі фарбаваць валасы ў чорны колер, паведамляе rus.azathabar.com. Новаўвядзенне пачало дзейнічаць з 1 лютага 2020-га. Больш таго, у мужчын з натуральным колерам валасоў запатрабавалі, каб яны надалі ім сівое адценне.

Такое дзіўнае распараджэнне звязваюць з прэзідэнтам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым, паколькі ў яго сівыя валасы. З гэтай нагоды на сустрэчы з ім будуць дапускацца толькі людзі з сівымі валасамі.

Мужчыны ў размовах абураюцца: раней прэзідэнт фарбаваў валасы ў чорны колер і працаўнікоў дзяржаўных арганізацый таксама прымушалі гэта рабіць. І вось цяпер палітыка змянілася. З лета 2018-га Бердымухамедаў з'явіўся ў новым іміджы з сівымі валасамі (тады ж у цырульнях забаранілі фарбаваць валасы). У пачатку мінулага года дзяржустановы атрымалі загад купіць яго новыя партрэты.

Гурбангулы Бердымухамедаву 62 гады. Ён займае пасаду прэзідэнта Туркменістана з лютага 2007 года.

У Туркменістане мужчынам забаранілі фарбаваць валасы ў чорны колер
Прэзідэнт Туркменістана, які фарбаваў валасы / БЕЛТА
У Туркменістане мужчынам забаранілі фарбаваць валасы ў чорны колер
Прэзідэнт Туркменістана, які перастаў фарбаваць валасы / ТАСС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі